Літаратурныя чытанні “Краса і сіла роднага слова”

                                                                        “Мова, пявучая родная мова,
                                                                  Уладарка нявызнаных скарбаў”…

                                                                                                    Аляксей Зарыцкі

     Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. прывітала прысутных, пазнаёміла з членамі літаратурнага клуба, вядучыя – Клімовіч Наталля і Лагун Яна — расказалі пра гісторыю свята, якая была візуальна падтрымана прэзентацыяй, падрыхтаванай студэнтамі з Бангладэш. Прагучалі вершы членаў клуба, прысвечаныя  роднай мове, у выкананні Быцко Лаліты, Жэлдаковай Марыны, Батана Ільі, Пішчанкі Дзяніса, Клімовіч Наталлі, Лагун Яны і Савіцкай Н.Я.

    Батан Ілья і Пішчанка Дзяніс пад акампанемент гітары праспявалі песню групы “Баста” “Сансара” на беларускай мове.

     Выступленні перамяжаліся віктарынай, разгадваннем загадак, заканчэннем прыказак, пастаноўкай беларускіх гукаў праз слуханне і паўтарэнне  скорагаворак.

      У заключэнне ўсе прысутныя  выканалі песню “Купалінка”.