“Ода бацьку”

Пад такой назвай былі праведзены два мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бацькі. Літаратурна-музыкальныя кампазіцыі прагучалі 21.10.24 у 16.00 і 22.10.24 у 12.00 для студэнтаў  першай і другой змены. Месца правядзення – кабінет літаратурнага клуба “Ветліца”.

photo_5_2024-10-22_14-05-06

       “Бацька”. “Бацькаўшчына”. “Бацькоўства” – гэта вельмі важныя словы для кожнага беларуса, для кожнага чалавека. І як важна, што ў нас, нарэшце, з’явілася свята – Дзень бацькі, якое адзначаецца 21 кастрычніка, дзе мы можам   выказаць сваю  любоў і павагу да бацькі, падзяку роднаму тату, прачытаць  вершы, прысвечаныя татам, праспяваць песні ў гонар бацькоў.

        Тыдзень бацькоўскай любові пачаўся 14 кастрычніка, калі мы адзначалі  Дзень маці і заканчваем святкаваннем Дня бацькі.

Вельмі важная роля бацькі ў сям’і:  бацька ў сям’і – гэта сіла, розум і апора. Для сына бацька – узор смеласці, вытрымкі, велікадушша,для дачкі —  першы прыклад мужчынскіх паводзін.

      Бацька – усяму галава. Званне бацькі важнае і ганаровае. Патрэбна ганарыцца ім і памятаць аб гэтым.

       Пра ўсё гэта гаварылі падчас мерапрыемстваў.  Студэнты чыталі вершы знакамітых аўтараў і членаў клуба на беларускай і рускай мовах, спявалі песні, адказвалі на пытанні віктарын і інш.