Пад такой назвай 14 кастрычніка ў 16.00 і 16 кастрычніка ў 12.00 для студэнтаў першай і другой змены былі праведзены літаратурна-музыкальныя кампазіцыі, прысвечаныя Дню маці і Тыдню бацькоўскай любові.
Студэнты чыталі вершы і спявалі песні на беларускай і рускай мовах, успаміналі сваіх мам, практыкаваліся выказваць сваё пачуццё любові прыгожымі, шчырымі, кранальнымі словамі.