Пад такой назвай 18.09.2024 г. у 16 гадзін у кабінеце літаратурнага клуба адбылося пасяджэнне, прысвечанае Дню народнага адзінства.
17 верасня 1939 года, 85 год таму назад, пачалося аб’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй – у той час Беларускай ССР. 85 год беларусы жывуць у адной дзяржаве і прайшлі шмат выпрабаванняў, якія загартавалі і аб’ядналі нацыю. Моладзь павінна ведаць і жадае ведаць гісторыю, каб ганарыцца продкамі і разумець сучаснае становішча Беларусі ў свеце.
З членамі куба адбылася гутарка-дыялог па тэме і віктарына. Аказалася, што прысутныя даволі добра валодаюць інфармацыяй, яны расказвалі цікавыя факты, дапаўнялі выказванні кіраўніка клуба і выступоўцаў.