Пад такім дэвізам 21.03.24 г. прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню паэзіі.
Ва ўтульнай зале літаратурнага клуба “Ветліца” студэнты прачыталі любімыя вершы беларускіх і рускіх паэтаў і вершы нашых студэнтаў, надрукаваныя ў альманах “AVE”выпускаў розных гадоў.
Паэтычныя радкі вельмі ўзнёсла і шчыра прачыталі Ганна Цяліца, Яна Лагун, Жэлдакова Марына, Уладзімір Зубарэнка, Глеб Бабашынскі, Яўген Януковіч і, канечне, Міхаіл Лебядзько, які акрамя вершаў праспяваў дзве песні пад гітару.
Музыка высокага паэтычнага слова сапраўды напоўніла прастору і сэрцы прысутных, узняла над звычайнай паўсядзённасцю жыцця.
Інфармацыя: Н. Я.Савіцкая
Фота: Дар’я Бабіч