Пад такім дэвізам 21 мая 2024 г. адбыўся ўрачысты канцэрт,
прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Мерапрыемства правялі: літаратурны клуб “Ветліца”, ваенная кафедра і вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта”
Канцэрт пачаўся з выступлення загадчыка ваеннай кафедры, палкоўніка Зелянкевіча А.В., і магутнага выканання 200-галосай аўдыторыяй “Гімна Рэспублікі Беларусь”.
І пачалося выступленне “Ветліцы”. Вядучы канцэрта Міхаіл Лебядзько (3 ЛГФ) прывітаў прысутных і штрыхамі адзначыў асноўныя моманты ваенных падзей і нашага мірнага жыцця на працягу 80-годдзя. Таму
“Поклонимся великим тем годам,
Всем славным командирам и бойцам,
Всем маршалам войны и рядовым,
Поклонимся и мёртвым, и живым,
Всем тем, которых забывать нельзя,
Поклонимся, поклонимся, друзья”.
Потым уласныя вершы, прысвечаныя ваеннай тэме, прачыталі Анастасія Кондзік (2 ЛГФ, «Дорогой памяти»), Андрэй Козел (1 ТАР, “Послание неизвестного солдата») і Махаіл Лебядзько — “Закат чёрного солнца”). Верш выпускніка БДТУ Аляксандра Рафаловіча “Посвящение ровеснику” прачытаў Іван Тамільчык ( 1 ПіМ)
Усім вядома і высока цэніцца сістэма вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў нашым універсітэце. Сёння ў БДТУ навучаецца 491 человек з 23 –х краін свету. З Рэспублікі М’янма прыхалі вучыцца 10 выпускнікоў ваеннай акадэміі, лейтэнантаў. Адну з папулярнейшых ваенных песень “Тёмная ночь” праспяваў выпускнік ваеннай акадэміі з Рэспублікі М’янма Ей Тет Со, а песню Міхаіла Ножкіна “А я в Россию домой хочу” выканаў Ей Тет Зо.
Дапамагла ім вывучыць песні выкладчык рускай мовы як замежнай Кавалеўская Т.Ф.
Песню “Было ў салдата два полі” выканалі Яна Лагун (1 ХТіТ) і кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Надзея Яўсееўна Савіцкая.
Верш Юліі Друнінай “Знаешь, Зинка» у выкананні Анастасія Лявончык (2 ПіМ) паглядзелі на відэа, якое яна запісала для ўдзелу ў міжнародным конкурсе і марафоне нашага ўніверсітэта ў сацыяльных сетках.
Верш Канстанціна Сіманава “Жди меня”прачытаў Міхаіл Лебядзько, верш Рыгора Барадуліна “Бацьку” — Дзіяна Клімава (3 ТАР), а песню Яна Фрэнкеля “Журавли” праспявала Юлія Чабаткова (1 ІЭФ).
Вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” пачаў выступленне з выканання песні “Поклонимся великим тем годам”. Саліст Аляксандр Лях — мастацкі кіраўнік ансамбля “Акавіта”, кампазітар, лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, ганаровы грамадзянін горада Смаргонь.
Потым прагучалі 2 патрыятычныя песні, напісаныя Аляксандрам Ляхам – гэта “Победа” і “Живи и процветай, родная Беларусь”.
У любым канцэрце да месца будзе выкананне народнай песні. “Акавіта” ж праспявала песню “Ой, у полі ніўка”.
Акампаніятар – лаўрэат міжнародных конкураў Аляксей Юнусаў – сыграў на баяне папуры з беларускіх мелодый, сарваўшы буру апладысментаў.
І ў заключэнне прагучала сусветна вядомая і любімая ўсімі “Катюша”, якую праспявалі ўсе прысутныя – цудоўны атрымаўся хор.
Хочацца падзякаваць усім выступоўцам і гледачам за цудоўныя хвіліны яднання словам і музыкай. Тут не было раўнадушных: усе разам вяршылі адно дзейства памяці пад адным знакам любові да роднай зямлі і гонару за пераможцаў.
Асобую падзяку ад калектываў “Акавіты” і “Ветліцы” выказваем загадчыку ваеннай кафедры палкоўніку Зелянкевічу А. У. за падрыхтоўку студэнтаў. Гэта была лепшая аўдыторыя за некалькі год!
Інфармацыя:
педагог-арганізатар Савіцкая Н.Я.
Фота: Савіцкая Н.Я. і Даша Бабіч