Літаратурны клуб “Ветліца” 13.02.2024 г. правёў літаратурныя чытанні, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, нястомнаму волату адраджэння першай чвэрці 20-га стагоддзя, нашаніўцу, пачынальніку многіх жанраў беларускай літаратуры, выбітнаму дзеячу беларускай культуры Лявіцкаму Антону Іванавічу, які пісаў, у асноўным, пад псеўданімам Ядвігін Ш.
ПРАГРАМА
1.Уступнае слова Савіцкай Н.Я.
2.Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка (Зыбін Арцём,Зайцаў Даніла, Варанько Яўген).
3.Відэафільм.
- Апав. “Бярозка”. (Гасціла Надзея, 1 ХТТ, Яфрэмава Марыя, 2 ХТТ).
- “Лісты з дарогі” (С.203 – 206, Анацка Мацвей, 1 ХТТ).
6.Урывак з рамана “Золата” (С. 432, Вячэрская Дзіяна, 1 ПіМ).
- Беларускія жарты. (Зыбін, Зайцаў, Варанько, Анацка, Лебядзько, Вячэрская, Гасціла, Вабішчэвіч,Яфрэмава).
- “Хто чым зможа – хай дапаможа! (.329, Вабішчэвіч Юлія, 1 ПіМ).
- Урывак з паэмы “Дзед Завала” (С. 220 – 225, Лебядзько Міхаіл, 3 ЛГФ).
- Успаміны Палуты Бадуновай (С. 418 – 424, Вабішчэвіч Юлія 1 ПіМ, Яфрэмава Марыя 2 ХТТ).
- З успамінаў Антона Луцкевіча (С.425, Лебядзько Міхаіл).
12.Выступленне доктара тэхнічных навук, прафесара кафедры тэхналогіі сілікатаў і керамікі Івана Адамавіча Лявіцкага – роднага пляменніка Ядвігіна Ш..
- Віктарына.
14.Заключнае слова Савіцкай Н.Я.
Фота.- Бабіч Даша, Аніскевіч Ліза, Казакевіч Павел.
Кніжную выставу падрыхтавала Нетылёва А.Я (бібліятэка).,
паказ фільма – Аніскевіч Ліза (бібліятэка).
Доўгая падрыхтоўка – і вось, нарэшце, сустрэча з творчасцю Ядвігіна Ш., пісьменніка, аптэкара, садавода, бацькі чатырох дзяцей, актыўнага грамадскага дзеяча, які жыў на пераломе стагоддзяў. Ён зведаў ліхалецці двух рэвалюцый, першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, падарваў сваё здароўе, цягаючы валуны на пясчана-камяністым полі Карпілаўскай сядзібы, збудаваў новы дом для ўсёй сям’і пасля пажару, які дашчэнту знішчыў забудову,у часы вайны ў сваім Карпілаўскім доме стварыў прытулак для дзяцей-сірот і зрабіў шмат іншых добрых спраў.
Працаваў у Радашковічах, Мінску, Вільні, быў загадчыкам аддзела “Нашай нівы”, рэдагаваў “Ж алейку” Купалы і Багдановічаў “Вянок”, паспрыяў суседу – будучаму Янку Купалу -, каб ён пачаў пісаць творы на беларускай мове, працаваў з Максімам Багдановічам у эміграцыйным камітэце і многае іншае.
Напісаў першы беларускі раман “Золата”, пісаў паэмы, п’есы, нарысы, нататкі, артыкулы, невялікія апавяданні пра жыццё простых сялянскіх людей, паказваючы іх побыт, звяртаючыся з вышынь шляхецка-арыстакрычна-панскага выхавання да жыцця неадукаваных людзей, імкнучыся дапамагчы ім, паказваючы іх прыродны розум, жыццёвую мудрасць, аптымізм, добразычлівасць, жартаўлівасць, уздымаючы іх мову на новы культурна-адукацыйны ўзровень, падвышаючы іх сацыяльны статус, пераконваючы, што і просты неадукаваны селянін мае права на павагу, адукацыю і лепшае жыццё.
Пра гэта і яшчэ больш грунтоўна расказалі студэнты першага курса аўдыторыі –6-й групе факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў з ст.выкл. Ляснеўскай Г.М. і старшакласнікам -пераможцам алімпіяды па беларускай мове Мінскай вобласці. Дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Куліковіч У.А., які займаецца алімпіяднай дзейнасцю на рэспубліканскім узроўні,выступіў з прывітальным словам, пазнаёміўшы сваіх алімпіяднікаў з дзейнасцю літаратурнага клуба, выданнем літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць).
Потым прысутныя паглядзелі відэафільм пра пісьменніка, студэнты прачыталі ўрыўкі з твораў Ядвігіна Ш., паказаўшы шырокі спектр пісьменніцкай творчасці аўтара, які даў магчымасць уявіць жыццё беларускіх людзей стогадовай даўнасці, супаставіць і параўнаць з узроўнем нашага сённяшняга – гэта кантраст непамерны.
І вось нарэшце завітаў на сустрэчу вельмі чаканы і паважаны госць — родны пляменнік нашана юбіляра Іван Адамавіч Лявіцкі –доктар тэхнічных навук, прафесар кафедры тэхналогіі сілікатаў і керамікі, вельмі творчы і цікавы чалавек. Ён расказаў многае пра сямейны ўклад сям’і Лявіцкіх, адносіны ў сям’і, пра лёс дзяцей пісьменніка, пра сямейныя каштоўнасці і нават цудоўна праспяваў беларускую народную песню, якую выконвалі , збіраючыся разам на сямейныя святы.
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкая Н.Я. уручыла ў якасці памятных падарункаў 2 альманахі – алімпіядніку з Мінскай вобласці і метадыстам алімпіяднікаў.
І ўсе пажадалі зрабіць фота на памяць з блізкім сваяком Ядвігіна Ш., былі ўзрушаны атрыманымі ведамі і высокім духоўным і эмацыйным узроўнем сустрэчы.
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.