Літаратурны клуб “Ветліца” 08.12.23 г. прыняў удзел у творчай гасцёўні “Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур”. Гэта мерапрыемства
рэспубліканскага маштабу праводзіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У творчай гасцёўні праводзіліся розныя конкурсы і гульні, а
літаратурны клуб “Ветліца” быў узнагароджаны дыпломам за 1 месца ў конкурсе чытальнікаў вершаў “Мой родны кут, як ты мне мілы”.
Канкурсанты Лебядзько Міхаіл (3 ЛГФ), Козел Андрэй (І ТАР) і Вячэрская Мілана (І ПіМ) – выступілі з кампазіцыяй беларускамоўных вершаў, якую склалі ўласны верш Козела Андрэя, вершы Веры Вярбы, Яўгеніі Янішчыц і заключны верш Алеся Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”, прачытаны ў форме рэцытацыі. Прывітальныя словы ад БДТУ прамовіў Лебядзько Міхаіл, і усе выступоўцы коратка расказалі пра свае родныя мясціны: Наваполацк і Заходнюю Дзвіну, Брэст і прыгожыя Буг і Мухавец, Нясвіжчыну і Гарадзею. Выступілі эмацыянальна, годна,творча, на добрай беларускай мове. І гэта было цудоўным завяршэннем конкурсу, яго эстэтычна-лірычна-патрыятычнай вяршыняй.
Пасля падвядзення вынікаў конкурсу, першы прарэктар уручыў дыпломы пераможцам і сертыфікаты ўдзельнікам. Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я падзякавала за высокую ацэнку выступлення студэнтаў і ўручыла падарунак ад БДТУ – літаратурна-мастацкі альманах “AVE” (Адраджэнне. Вера, Еднасць), які быў перададзены ў бібліятэку. Дырэктар бібліятэкі выказала падзяку і запрасіла да супрацоўніцтва.
Варта адзначыць маштаб і якасць праведзенага мерапрыемства, у якім ўдзельнічалі многія вузы рэспублікі і шмат замежных навучэнцаў, усе былі прыняты на належным узроўні. Адчуваецца, што працацавала дружная каманда прафесіяналаў, якой пажадаем далейшых поспехаў і ўдачы.
Гасцёўня завяршылася цудоўным гала-канцэртам, дзе выступілі з яркімі нацыянальна-культурнамі нумарамі прадстаўнікі многіх краін свету, якія вучацца ў вузах Рэспублікі Беларусь.
Мэтай мерапрыемства было развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння навучэнцаў, выхаванне талерантнай асобы ў полікультурным асяроддзі ўніверсітэта, павышэнне цікавасці да гісторыі, культуры і традыцый Рэспублікі Беларусь.
Дзякуй усім арганізатарам і выступоўцам за вялікую арганізацыйна-творчую працу і цудоныя выступленні.
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая