Пад такой назвай 24 сакавіка 2021 года адбылася акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, якога называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці. Сустрэча адбылася ў кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” ў 5-м інтэрнаце ў 11 гадзін.
Іван Пятровіч Шамякін працаваў у літаратуры надзвычай плённа, стаў аўтарам этапных твораў у беларускай прозе, кожны з якіх стаў адметнай літаратурнай падзеяй. Гэта раманы “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, цыкл аповесцей “Трывожнае шчасце”, аповесці “Гандлярка і паэт” і шмат іншых.
Яго творчая і грамадская дзейнасць – прыклад самаадданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу.
Падчас акцыі студэнты прачыталі старонкі біяграфіі пісьменніка, урыўкі з яго твораў, вершаваныя прысвячэнні пісьменніку, адказалі на пытанні міні-віктарыні. У акцыі прынялі ўдзел:
Чубараў Арсеній (4 ХТТ);
Бачэк Ілья (1 ХТТ);
Жардзецкі Алег (1 ХТТ);
Грынцэвіч Марыя (1 ХТТ);
Грынцэвіч Юлія (І ФІТ);
Кашперка Васіліса (І ФІТ);
Пазняк Паліна (І ФІТ);
Шумава Лізавета (І ФІТ);
Кулаян Педром (Іран).
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.