Літаратурны клуб “Ветліца” прадстаўляе “Зорны россып студэнцкіх талентаў БДТУ”

18 сакавіка 2021 года ў канферэнцзале адбылося ўрачыстае пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае вынікам Рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі-2020”.

На сустрэчу былі запрошаны пераможцы і дыпламанты  Рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АЎТОГРАФ” у намінацыях “Паэзія”, “Проза”, “Публіцыстыка”, “Фантастыка” (16 аўтараў, якія атрымалі 21 дыплом: 1 ступені – 5; 2 ступені – 6; 3 ступені — 5; за актыўны ўдзел – 5)

і Рэспубліканскага завочнага конкурса мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-ПАРТАЛ” у намінацыі “Творческое преображение: создавая будущее” (відэа) (7 аўтараў, якія атрымалі 2 дыпломы 2 і 3 ступені).

 Разам у конкурсе ўдзельнічалі 17 чалавек, якія атрымалі 23 дыпломы.

Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я.павіншавала дыпламантаў  конкурса з перамогай, пажадала поспехаў ва ўсіх справах і крэатыўнай творчасці, новых яркіх твораў і выступленняў.Расказала прысутным аб выніках конкурсу ў маштабах рэспублікі, аналізуючы якія варта прыйсці да высновы, што, мяркуючы па колькасці атрыманых дыпломаў, клуб заняў першае месца (бо больш за 10 дыпломаў не атрымаў ні адзін вуз рэспублікі).    

 Потым рэдактар інтэрнэт-рэсурса Сінкевіч Валерыя Анатольўна правяла бліц-апытанне сярод прысутных членаў клуба.