Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на літаратурныя чытанні, прысвечаныя Дню роднай мовы “Адкрываю, як свет, нанова Беларускае роднае слова”, якія адбудуцца 19 лютага (пятніца) 2021 года ў 13.00. Месца правядзення : фае 4-га паверха 4-га корпуса, каля бюста Францыска Скарыны.
У праграме аўтарскія вершы і вершы беларускіх паэтаў, песні і інш.
Запрашаем выканаўцаў і слухачоў.
Адказныя за правядзенне:
літаратурны клуб “Ветліца”, бібліятэка БДТУ, кафедра беларускай філалогіі