“Настаўніку ў пояс пакланюся…”
Творчыя калектывы ўніверсітэта літаратурны клуб “Ветліца” і вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” выступілі з канцэртнай праграмай, прысвечанай Дню настаўніка.
4.10.2019 у актавай зале ўніверсітэта сабраліся настаўнікі беларускай мовы, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі на прэзентацыю вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў, выдадзеных загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Куліковічам У.І.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі , беларускае тэлебачанне рыхтавала інфармацыю для тэленавін.
Падарункам для настаўнікаў напярэдадні прафесійнага свята сталі не толькі новыя вучэбныя дапаможнікі , але і канцэртная праграма, у якой прагучалі беларускія песні, уласныя вершы выкладчыкаў, беларускіх і замежных студэнтаў.Зала прыхільна сустрэла выступоўцаў і на заключэнне разам з удзельнікамі канцэрта праспявала беларускую “Купалінку”.
Канцэртную праграму падрыхтавала і правяла кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” і ансамбля “Акавіта” Савіцкая Н.Я.
Праграма канцэрта “Настаўніку ў пояс пакланюся”
- ВЯДУЧАЯ. Савіцкая Н.Я. Уступнае слова. Віншаванне.
“ ВЕТЛІЦА”
- . Наскавец М.Т.Уласны верш пра Беларусь.
- .Будавей Ксенія.”Песня пра Беларусь”. Верш У.Караткевіча.
- . Барткевіч Анастасія. “Затрымай мяне”. Песня пад мінусоўку.
- . Уласныя вершы чытае група беларускіх студэнтаў.
Заблоцкі Канстанцін “Спектакль”.
- . Машкін Максім. “Вот я – сломленный”.
- Данілевіч Вольга. “Пісатель”.
- Чубараў Арсень. “Каханне”(Medel).
- Жураўлёва Алена і Цярэнцьеў Станіслаў. Дуэт.Дзве гітары. “Простыя словы”.Песня.
Замежныя навучэнцы. Выкл.Казлякова Т.А.
- Мохамед Садак (Туніс) “Пра Беларусь”. Уласны верш на французскай мове. Падрадкоўны пераклад на беларускую.
“Я не думаў, што прыеду сюды
З далёкай гарачай краіны.
Ты дзіўная, Беларусь!
Мне здаецца, што гэта
Прыўкрасныя сны,
І прачнуцца баюся
І звярнуцца да рэальнасці.
Мне падабаецца Беларусь,
І пакінуць я яе не хачу.”
- Гусман Фарынье Рут Кермі (Эквадор). “Осень”.А.С.Пушкін.
- Аль Мусаві Хусейн Ніоша Іса (Ірак). “Я вас любіл”. А.С.Пушкін.
- Брацун Таццяна. Песня на бел мове. Студэнцкі клуб.
- “Ветліца”. Бярозка Дар’я.”Ягада-маліна”. Песня пад мінусоўку.
“АКАВІТА”
- “Домік окнамі в сад”. Мужчынская група.
- “За околіцей”. Жаночая група.
- “Мы вам жадаем”.
- “Купалінка”. (Спяваем разам з залай”).
- Вядучая.
“Акавіта”. Выступалі: Наскавец М.Т., Сакалоўскі І.В., Фарафонтаў В.М., Савіцкая Н.Я., Дамброўская Н.В., Брусянцова Т.П., Курачкіна Н.В., Чэрнік А.А., Сідралёнак А.Ф.,Карпінская А.І., акампаніятар Аляксей.
->ФОТАЗДЫМКІ<- з канцэрту.
Разам выступілі: “Ветліца” – 10.
Замежнікі – 3.
Студэнцкі клуб – 1.
“Акавіта” -11.