17 мая 2017 года праведзена акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 135-годдзю з дня народзін Янкі Купалы і конкурс чытальнікаў вершаў “Бяссмертнае слова, ты роднае слова”.
Мерапрыемства падрыхтавалі: літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка БДТУ.
Бібліятэка падрыхтавала выставу кніг Янкі Купалы розных гадоў выдання і ўпрыгожыла чытальную залу.
Члены літаратурнага клуба і запрошаныя госці прачыталі вершы і ўрыўкі з паэм Янкі Купалы (Савіцкая Н.Я. – кіраўнік літаратурнага клуба, Чарнушэвіч Г.А.- выкладчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці; студэнты: Скок Інэса – 2ПіМ, Ганчарык Дар’я – 2ТАР, Гаруля Аліна – 2ТАР, Данілевіч Вольга -1ТАР, Андросава Вераніка – 1ПіМ).
Уласны верш, прысвечаны песняру, прачытала выкладчык кафедры беларускай філалогіі Міксюк Р.В.
Уласны пераклад верша Янкі Купалы на арабскую мову зрабіў і прачытаў магістрант з Ірака Хайдэр.
Вершы ў перакладах на рускую і англійскую мовы прачытала студэнтка Валерыя з Камеруна, якую падрыхтавала выкладчык кафедры беларускай філалогіі Раковіч А.В.
Акрамя вершаў прагучала шмат цікавай інфармацыі з жыцця славутага песняра, была праведзена віктарына.
Пераможцамі конкурсу чытальнікаў вершаў сталі Хайдэр і Міксюк Р.В.
На паэтычнай сустрэчы прысутнічалі беларускія і замежныя навучэнцы з Бангладэша, Туркменістана, Камеруна і Конга, выкладчыкі і супрацоўнікі бібліятэкі — усяго каля 50 чалавек.