К 100-летию Эдуарда Асадова (1923 — 2004)
“Поэт, романтик и просто человек”
12 і 19 верасня 2023 года для студэнтаў факультэтаў ПіМ , ІЭФ, ТАР, ХТіТ і ЛГФ была праведзена Акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння папулярнага рускага савецкага паэта і празаіка Эдуарда Асадава.
Пару слоў пра паэта…
Паэт Эдуард Асадаў па праву лічыўся песняром кахання ў Савецкім Саюзе. Яго кнігі раскупляліся імгненна, яго вершы перапісваліся ў сшыткі. А самыя кранальныя вершы ён прысвяціў сваёй жонцы Галіне Разумоўскай, якую ніколі не бачыў, бо ў 20 год страціў зрок пасля ранення ў галаву ў бітве пад Севастопалем. На мяжы паміж жыццём і смерцю ён быў 26 дзён. Урачы не спадзяваліся, што ён можа выжыць, але ён застаўся жыць, хоць цалкам страціў зрок. Урачы сказалі: “Наперадзе будзе ўсё. Усё, акрамя святла”.
Нягледзячы на поўную слепату, ён закончыў Літаратурны інстытут, выдаў звыш 40 кніг, збіраў на свае паэтычныя выступленні поўныя залы аматараў паэтычнага слова ў многіх гарадах СССР. У тым ліку і ў Мінску.
З тых пор як паэзія Асадава пачала заваёўваць сэрцы чытачоў прайшло звыш 70 год. Гэта немалы тэрмін, але паэт быў і застаецца любімым паэтам мільёнаў чытачоў усіх узростаў не толькі ў Расіі, на постсавецкай прасторы, але і ва ўсім свеце.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел 32 студэнты і супрацоўнікі, а таксама Гаравенка Аксана Валянцінаўна – дацэнт кафедры міжнароднай эканомікі БДЭУ, паэт, даўні госць клуба.
Кіраўнік клуба і вядучыя Клімава Дзіяна, Брагіна Юлія, Мотузава Ганна, Крыгер Лізавета, Качынская Дзіяна, Караткова Вікторыя, Гінько Міраслава, Кірыенка Таццяна расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, потым усе прысутныя чыталі вершы Асадава. Такім чынам адбывалася знаёмства з творчасцю паэта і адпрацоўвалася ўменне чытаць тэксты на аўдыторыю. Напрыканцы Гаравенка А.В. падзялілася сваімі ўражаннямі аб творчасці паэта, і прачытала 2 уласныя вершы — працяг разважанняў пасля прачытання верша Асадава.
У заключэнне кіраўнік клуба, Гаравенка А.В., Міхайлава С.Я. – выхавальнік інтэрната №2 – далт высокую ацэнкувыступоўцаў і пажадалі студэнтам поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
20.09.2023
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая