Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…

            16 10.23 г. у 11.30 у кабінеце літаратурнага клуба прагучалі літаратурна-музыкальныя кампазіцыі “Покрыў нясуць у нябёсах мама і Маці Божая”, прысвечаная Дню маці, а 19.10.23 г. —  “Ода бацькам”, прысвечаная Дню бацькі.

           Вершы, песні, балады і прытчы, прысвечаныя родным людзям, уздымалі на п’едэсталы і маці, і бацьку, расчульвалі сэрца, мацавалі сямейныя каштоўнасці. Выступоўцамі былі: Лебядзько Міхаіл – вершы і песні пад гітару, Тарановіч Данііл – песні пад гітару,  чыталі вершы  Анацка Мацвей, Броўка Юлія,Пыцель Ангеліна, Желдакова Марына, Лагун Яна, Міхалевіч Марыя, Ккучынская Ульяна, Сопелева Ганна, Мацук Паліна, Ленсінова Ксенія.

 

Фота: Едунова Вікторыя і Чуднова С.У. Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.