Праект “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”

Кіраўнік праекта: Савіцкая Надзея Яўсееўна, педагог-арганізатар; кіраўнік  літаратурнага клуба  “Ветліца”.

Удзельнікі:

 Чарнушэвіч Рыгор Аляксеевіч, старшыня Савета ветэранаў (сувязь з архівам, кансультацыі, прастаўленне наяўных матэрыялаў, успаміны);

Рыжанкоў Ігар Міхайлавіч, намеснік дэкана факультэта ТАР (арганізацыя студэнтаў);

Конаш Надзея Аляксандраўна, начальнік архіва БДТУ (пошук  і прадстаўленне асабовых спраў для складання біяграфій, выдзяленне месца для працы студэнтаў, сканаванне дакументаў і інш.);

Амяльчук Лідзія Фёдараўна, намеснік старшыні прафкама (пошук і прадстаўленне дакументаў, фатаграфій, кансультацыі, успаміны);

Выканаўцы: Студэнты:  

  1. Дарошка Ганна, каардынатар
  2. Абрамава
  3. Асташкевіч Кацярына
  4. Войчанка Вольга
  5. Жданюк Аляксей
  6. Жыльская Яна
  7. Каючкіна Вераніка
  8. Падчыненка Ірына
  9. Петрусевіч Вераніка
  10. Рудовіч Максім
  11. Сілакоў Сяргей
  12. Уласенка Дмітрый
  13. Харужая Анастасія         
  14. Чэрнікава Аляксандра
  15. Шпакоўская Хрысціна

 

          

Адродзім імёны і даты, 

створым летапіс БДТУ.

     Адыходзяць у мінулае падзеі Вялікай Айчыннай вайны, адыходзяць у вечны спакой ветэраны, якія здабывалі Перамогу, а ў сучаснай Беларусі сталее трэцяе і падрастае чацвёртае пакаленне нашчадкаў барацьбітоў за вызваленне ад фашысцкай навалы. На сённяшні дзень амаль не засталося ветэранаў, якія маглі б расказаць пра падзеі той вайны. І сучасная моладзь не шмат ведае пра рэальныя  падзеі 1941 — 1945 гадоў. Каб захаваць гістарычную памяць, неабходна звяртацца да ваенных гадоў: вывучаць гісторыю, чытаць кнігі  пісьменнікаў розных пакаленняў, глядзець фільмы, ствараць сямейныя хронікі, ведаць падзеі, якія адбываліся ў родных мясцінах, хадзіць у музеі, удзельнічаць у акцыях і конкурсах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайныі інш.

Светапогляд студэнтаў і іх гістарычная памяць – гэта феномен калектыўнай свядомасці цэлай нацыі. Аднаўленне гістарычнай памяці дае найбольшы плён, калі яно адбываецца праз прызму асабістых перажыванняў канкрэтных людзей, калі складаецца нанова карціна велізарнага подзвігу народа. Асабістае перажыванне мінулага напаўняе моладзь глыбока патрыятычным зместам і выводзіць грамадзянска-патрыятычнае і прафесійнае выхаванне на вышэйшы ўзровень. Студэнты ўсведамляюць месца кожнай  кожнай асобы ў супольным развіцці грамадства і разумеюць прычыны, мэты і наступствы сваёй  дзейнасці.

На жаль, з часам пэўныя падзеі могуць наогул забывацца і нават пераацэньвацца. Пры гэтым страчваецца засцерагальная функцыя гістарычнай памяці, якая захоўвае тоеснасць народа. Сучасная моладзь часам неахвотна звяртаецца да трагічных старонак нашай мінуўшчыны і, горш за тое, ацэньвае іх з пункту гледжання меркантыльных інтарэсаў у адрыве ад гістарычнага кантэксту, як нешта абстрактнае.

З мэтай вяртання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне праз  выкананне праекта  “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”, дзякуючы сістэмнаму падыходу да гісторыка патрыятычнага выхавання ў межах праекта і выкарыстанню праектнага метада будзе сабраны, апрацаваны і прадстаўлены шырокай аўдыторыі матэрыял пра ветэранаў вайны нашага ўніверсітэта. Зараз яшчэ можна знайсці і ўпарадкаваць спіскі ветэранаў, напісаць іх біяграфіі (пакуль яшчэ захоўваюцца іх асабістыя справы ў архіве БДТУ), стварыць хроніку “Яны змагаліся за Радзіму”. Таму важна выкарыстаць момант, каб не адышлі ў нябыт, каб захаваць у памяці сённяшніх і будучых студэнтаў і супрацоўнікаў імёны і падзеі тых вялікіх гадоў.

 

Актуальнасць праекта:

праект накіраваны на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа.

Аб‘ект даследавання:

Пошук і афармленне інфармацыі пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны БДТУ.

Прадмет даследавання:

Спіскі ветэранаў розных гадоў, асабовыя справы ветэранаў у архіве БДТУ, матэрыял на сайце  кафедр і факультэтаў і інш.

Мэта праекта:

Захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну праз увекавечанне памяці пра ветэранаў вайны БДТУ.

Задачы праекта:

Сабраць і аформіць матэрыял пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны БДТУ, стварыць хроніку “Яны змагаліся за Радзіму”, даць інфармацыю для студэнтаў і супрацоўнікаў БДТУ праз СМІ, сайт БДТУ, інтэрнэт, канферэнцыі і інш.

 

Віды дзейнасці і мерапрыемствы:

  1. Стварэнне хронікі “Яны змагаліся за Радзіму”

( прысвячэнне ветэранам Вялікай Айчыннай вайны БДТУ).

Кіраўнікі: Савіцкая Н.Я., Чарнушэвіч Р.А.

                                                                        (  20.03.20 – 30.04 20)

  1. Удзел “Ветліцы” ў акцыі па ўвекавечанні памяці ўдзельнікаў вайны “Дрэва жыцця БДТУ” (сумесна са школай лідэрскага руху БДТУ).

                                                                              (23.03.20 – 10.04.20)

  1. Правядзенне конкурсу чытальнікаў вершаў “Людзі добрыя, помніце”.

  (22 красавіка 2020)

  1. Конкурс уласных твораў студэнтаў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі і 90-годдзю БДТУ.                      (21 мая 2020) 

                                                                                                      

  1. Конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных 90-годдзю БДТУ.

                                                               (верасень-кастрычнік 2020)

 

  1. Выданне літаратурна-мастацкага альманаха “AVE”, выпуск 10, дзе будуць пададзены рубрыкі “Да 75-годдзя Вялікай Перамогі” і “Да 90-годдзя БДТУ”.             (май — верасень 2020)

 

  1. Удзел у Рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “Аўтограф”, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі і Году малой радзімы.                                                                     (верасень 2020)

 

 

  1. Акцыя “Чытаем разам!” “Незабыўнае мінулае” (фальклор часоў

Вялікай Ачыннай вайны).                          (красавік 2020)

 

  1. Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Яны змагаліся за Радзіму” (на падставе сабранага матэрыялу).

                                            (кастрычнік – лістапад 2020)

  1. “Навечно в памяти …” . Творчая праца пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны бібліятэкі БДТУ. Выконвае Качамарава Анастасія (ІІ ПіМ).

 

Стварэнне хронікі “Яны змагаліся за Радзіму”

( прысвячэнне ветэранам Вялікай Айчыннай вайны БДТУ).

                                                                                                       (  20.03.20 – 30.09.20)

Этапы выканання

  1. Прапанова ідэі, пошукі выканаўцаў, размеркаванне абавязкаў, узгадненне з адміністрацыяй, размяшчэнне інфармацыі на сайце БДТУ і ў інтэрнэце.                       (10 – 23.03.20)

 

  1. Вызначэнне каардынатара працы студэнтаў (з ліку студэнтаў), размеркаванне абавязкаў: (23 – 26.03.2020)
  • праца ў архіве БДТУ (складанне біяграфій ветэранаў, камп’ютарны набор, рэдагаванне);                                                 (24.03.20 – 24.04.20)
  • пошукі гатовай інфармацыі на кафедрах БДТУ (вызначэнне адказных за факультэты і  стварэнне  камандаў, збор і апрацоўка інфармацыі);

                                                                                          (23.03.20 – 3.04.20)

  • вызначэнне, хто і дзе праводзіць сканаванне фатаграфій, робіць подпісы, камп’ютарную апрацоўку;                     (24.03.20 – 24.04.20)
  • праца статыстаў (скласці агульны спіс ветэранаў па алфавіце з указаннем датаў жыцця і працы ў БДТУ) і інш. (24.03.20 – 24.04.20)
  • улік працы кожнага студэнта (прозвішчы і аб’ём працы будуць надрукаваны ў выходных звестках Хронікі);               (да 24.04.20)
  • падрыхтоўка Хронікі і праекта да выставы;              (да 06.05.20)
  • падрыхтоўка Хронікі да выдання і выданне. (да кастрычніка 2020)

 

  1. Супрацоўніцтва са Школай лідэрскага руху БДТУ  на этапе першаснага збору інфармацыі. Далей сабраную інфармацыю “Ветліца” выкарыстоўвае для стварэння Хронікі, а Школа – для “Дрэва Жыцця БДТУ”).                                                                                      (23.03 – 3. 04.20)
  2. Апрацоўка сабранага матэрыялу, вызначэнне структуры Хронікі.

                                                                                                              (май 2020)

  1. Збор матэрыялаў у форме ўспамінаў і інтэрв’ю ад нашчадкаў ветэранаў і супрацоўнікаў БДТУ. Частковае размяшчэнне інтэрв’ю ў студэнцкай газеце факультэта ТАР (да 9 Мая – 75-годдзе Вялікай перамогі) і  ў  (кастрычніку – лістападзе 2020 г. да 90-годдзя БДТУ). Падрыхтоўка раздзела ў Хроніку (май – верасень 2020).
  2. Правядзенне канферэнцыі “ Яны змагаліся за Радзіму” на падставе сабраных матэрыялаў. (кастрычнік – лістапад 2020).

 

 Хроніка: што зроблена да  мая 2020 г.

  1. Складзены поўны спіс ветэранаў.
  2. Падрыхтаваны біяграфіі ветэранаў па першым спісе (каля 70).
  3. Сабраныя фота і біяграфіі ветэранаў пададзены на “Древо жизни БГТУ”.

 Хроніка:  Што неабходна зрабіць у верасні.

  1. Праца ў архіве. З асабовых спраў напісаць біяграфіі ветэранаў (каля 50).
  2. Звесці ўсе імёны, фота, біяграфіі ў раздзел Хронікі.
  3. Падрыхтаваць матэрыял для размяшчэнне на сайце БДТУ і для друку.
  4. Падрыхтаваць раздзел “Успаміны”.
  5. Падрыхтаваць раздзел “Клопат пра ветэранаў”.