ХІХ рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі ў рамках Года нацыянальнага адзінства

На выставу клуб падаў 46 экспанатаў, 24 дыпломы пераможцаў і ўдзельнікаў Рэспуліканскага конкурса “Аўтограф — 2020”, 7 відэафільмаў і прэзентацый (разам 77 адзінак).

Літаратурны клуб “Ветліца” прадстаўляе “Зорны россып студэнцкіх талентаў БДТУ”

18 сакавіка 2021 года ў канферэнцзале адбылося ўрачыстае пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае вынікам Рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі-2020”.